Вы тут

Курэйчык здаў у Мінкульт сцэнарый беларускіх "Ёлак" і фільма пра Скарыну

Андрэй Курэйчык аддаў на прадпітчынг (адкрытая абарона творчых праектаў) у Мінкульт праекты  трох фільмаў.

"Гэта звязана з тым, што я хачу ўсё ж паказаць, што могуць быць больш цікавыя, больш патрэбныя і актуальныя праекты ў нашай краіне чым тыя, што фінансуе Міністэрства культуры ў апошні час", — тлумачыць свой крок рэжысёр, які нядаўна сустракаўся з міністрам культуры Барысам Святловым і абмяркоўваў з ім праблемы беларускага кіно.

Па словах Курэйчыка, першы праект прысвечаны Францыску Скарыны, другі — гэта маладзёжная драма пра першакурснікаў у Мінску а таксама  навагодняя камедыя, "якая можа стаць беларускімі "Ёлкамі" і складзе канкурэнцыю расійскім франшызам".

Апроч таго, Курэйчык дапрацоўвае праект тэлеканала беларускага кіно, пра які вялася гаворка з міністрам і вядзе перамовы з людзьмі, якія могуць яго фінансава падтрымаць. Таксама ён рыхтуецца аб'явіць старт працы над двума новымі ўласнымі фільмамі, здыкі якіх пачнуцца ўжо летам. Адзін з іх будзе "сур'ёзным і фестывальным", другі — "беларускім трылерам".

Перадпітчынг, на якім прадставяць сцэнарыі і ідэі фільмаў, пройдзе на наступным тыдні. Праекты, калі іх ухваліць Мінкульт, будуць рэалізаваныя на дзяржаўныя грошы.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі