Вы тут

Кур'еры і кіроўцы таксі ў Мінску мусяць прайсці вакцынацыю

Ім давядзецца паказваць кліентам дакумент аб вакцынацыі / Ілюстрацыйнае фота​​

У Мінску кур'еры і кіроўцы таксі мусяць быць прышчэпленыя ад каранавіруса, паведамляе "Медыязона".

Мінгарвыканкам апублікаваў 14 кастрычніка рашэнне, згодна з якім прышчэпкі ад COVID-19 кур'еры і таксісты павінныя зрабіць да 1 лістапада.

Кур'еры і таксісты, машыны якіх не абсталяваныя кабінамі для кіроўцаў, павінныя мець дакумент аб вакцынацыі і прадастаўляць яго па патрабаванні.

Як паведамляла Еўрарадыё са спасылкай на кіраўніка Мінздароўя Дзмітрыя Піневіча, у апошнія дні людзі актыўна вакцынуюцца першым кампанентам — лічбы часам перавышаюць 30 тысяч чалавек у дзень. У Міністэрстве аховы здароўя разлічваюць, што да канца года зробіць прышчэпку 5 мільёнаў беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.