Вы тут

Мінздароўя: захворвальнасць на COVID-19 знізіцца да сярэдзіны лістапада

Дзмітрый Піневіч / Sb.by​

Да лістапада — сярэдзіны лістапада ў Беларусі пачнецца зніжэнне захворвальнасці на каранавірус, заявіў кіраўнік Мінздароўя Дзмітрый Піневіч.

"Беларусь выйшла на пікавае значэнне па захворвальнасці на COVID-19 прыкладна 3,5-4 тыдні таму. Аналагічныя пікі, звязаныя з дэльта-штамам, якія назіраліся ў іншых краінах, як правіла, сведчылі пра двухмесячнае знаходжанне на высокіх лічбах і потым — даволі рэзкае зніжэнне ўзроўню захворвання", — растлумачыў кіраўнік Міністэрства.

У рэгіёнах найбольш інтэнсіўна эпідэмічны працэс ідзе сёння ў Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях. Найменш напружаная сітуацыя складаецца ў Гродне.

На інтэнсіўнасць эпідэміі наўпрост уплывае тэмп вакцынацыі, адзначыў Піневіч. Паводле яго слоў, у апошнія дні людзі актыўна вакцынуюцца першым кампанентам — лічбы часам перавышаюць 30 тысяч чалавек у дзень. У Міністэрстве аховы здароўя разлічваюць, што да канца года зробіць прышчэпку 5 мільёнаў беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.