Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы

Купалаўскі тэатр аднаўляе паказы

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы аднаўляе паказы, якія вясной былі спынены з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. "У гэтым непрадказальным сезоне ў нас з'явілася магчымасць адкрыць яго двойчы, паведамляе яго прэс-служба. — Наша шаноўная "Паўлінка" ізноў адчыніць дзверы Купалаўскага 15 чэрвеня для дарагіх гледачоў".

У Купалаўскім чакаюць усіх тых, хто "падтрымаў тэатр і не здаў квіток у красавіку". Падкрэсліваецца, што абавязкова будуць выконвацца меры бяспекі падчас прагляду спектакля — рассадку гледачоў зробяць праз дыстанцыю ў 2 месцы. У зале на Галоўнай сцэне будзе не больш за 100 гледачоў (агулам там 338 месцаў), а на Камернай сцэне — не больш за 40 з 80-ці. Напачатку і напрыканцы спектакля ў тэатры праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў. Наведнікі маюць магчымасць скарыстацца антысэптыкамі.

У Купалаўскім паведамляюць пра наступныя спектаклі. Напрыклад, на 16 чэрвеня запланаваны "Рэвізор", на 17-е — "Шляхціц Завальня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі