Культуролаг Юлія Чарняўская выпусціла кнігу вершаў

Культуролаг Юлія Чарняўская выпусціла кнігу вершаў "Мир о тебе". Зборнік яна падрыхтавала ў той час, калі знаходзілася пад хатнім арыштам.

"Я заўсёды пісала вершы без надзеі ды і без асаблівага жадання іх апублікаваць,піша Чарняўская. — ...Паўгода таму, у цяжкі смурны час... я паставілася да прапановы скласці ўласны зборнік толькі як да праявы сяброўскага ўдзелу... На шчасце, у адрозненне ад прозы вершы я пісала ад рукі і перапісвала ў сшыткі, і яны ў мяне захаваліся. Старамоднасць бывае выратавальная".

Чарняўская — удава Юрыя Зісера, аднаго з заснавальнікаў партала TUT.by. Яе затрымалі ў траўні 2021 года па "справе TUT.by", да студзеня 2022-га яна знаходзілася пад хатнім арыштам.

facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.