Куда прапалі восем квіткоў, якія канфіскавалі перад матчам БАТЭ — "Арсенал"?

Куда прапалі восем квіткоў, якія канфіскавалі перад матчам БАТЭ — "Арсенал"?

28 верасня у Мінску затрыманыя тры чалавекі, якія спрабавалі перапрадаць квіткі на матч Лігі Еўропы БАТЭ — "Арсенал". Індывідуальны прадпрымальнік прадаваў чатыры квіткі па 100 рублёў кожны, што амаль утрая даражэй за звычайны кошт (35 рублёў). Невядомая жанчына прадавала білетныя пакеты па 150 рублёў (звычайны кошт 105 рублёў). І студэнт прадаваў два білеты па 70 рублёў (удвая даражэй).

Гэта яшчэ не самыя вялікія кошты. У інтэрнэце таксама былі аб’явы аб рэалізацыі білетаў на матч з “Арсеналам”. Кошты на квіткі даходзілі да 170 рублёў — амаль што ў пяць разоў даражэй, чым у касе, але за гэтыя квіткі нікога не затрымлівалі.

Куда прапалі восем квіткоў, якія канфіскавалі перад матчам БАТЭ — "Арсенал"?

Паколькі перапродаж білетаў і білетных пакетаў забаронены, футбольны клуб можа іх ануляваць. Але што здарылася з канфіскаванымі білетамі? У прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама паведамляюць, што яны праінфармавалі ФК БАТЭ, а білеты вернутыя ў продаж: "Квіткі былі вернутыя ў касу. Паколькі гэта былі супрацьпраўныя дзеянні, якія парушаюць правілы, іх канфіскавалі і вярнулі ў абарот".

Аднак у клубе пра гэта нічога не ведаюць! Прэс-служба ФК БАТЭ ніякай інфармацыі ад ГУУС наконт квіткоў не атрымлівала. У касах Барысаў-арэны таксама пра гэта нічога не ведаюць, учора ніхто ніякія білеты не вяртаў.

Ці будуць нейкія санкцыі ў дачыненні да перакупшчыкаў, у прэс-службе ГУУС не ведаюць:"Пакуль казаць рана, ідзе праверка, трэба іх дзеянні неяк класіфікаваць".

Падатковая лічыць, што гэта незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць: "Нас яны цікавяць як спекулянты. Наша задача выкараніць гэтыя праявы".

Аднак у Грамадзянскім кодэксе напісана, што гэтыя дзеянні лічацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, толькі калі яны "накіраваныя на сістэматычнае атрыманне прыбытку". Так што, прыйдзецца даказаць, што дзеянні перакупшчыкаў мелі сістэматычны характар.

Але самае галоўнае, куды ж падзяліся тыя самыя канфіскаваныя восем квіткоў?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі