Кубак Гагарына: лік у серыі "Дынама" (Мінск) — "Ёкерыт" — 1:1

Мінскае "Дынама" ў суботу правяло другі гасцявы матч у 1/8 фінала Кубка Гагарына з "Ёкерытам". Беларускі клуб прайграў з лікам 1:4 (0:0, 1:3, 0:1). Мозэс адкрыў лік на 23-й хвіліне, але праз тры хвіліны Бэйлен закідвае шайбу — 1:1. Неўзабаве Корпікары зноў выводзіць наперад гаспадароў пляцоўкі. А на 31-й суддзі "не заўважылі" парушэнне каля брамы "Дынама", чым скарыстаўся Хухтала, які закінуў трэцюю шайбу. У далейшым дынамаўцы не змаглі пераламіць ход у матчы, верагодна, проста не хапіла сілаў. А на апошніх секундах фіны закінулі чацвёртую шайбу (Мякі патрапіў у пустую браму).

Нагадаем, у першым матчы ў Хельсінкі ў авертайме дынамаўцы выйгралі з лікам 3:2. Бліжэйшыя хатнія матчы плэй-оф "Дынама" пройдуць на 2 і 3 сакавіка (яны пачнуцца на "Мінск-Арэне" ў 19.30). Для выхаду ў 1/4 фінала неабходна атрымаць чатыры перамогі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі