Крызіс пакінуў хакейны клуб "Юнацтва" без чэмпіёнскіх пярсцёнкаў

22 траўня адбудзецца ўшанаванне новага чэмпіёна Беларусі па хакеі — клуба "Юнацтва". Пакуль жа спартоўцы працягваюць трэніроўкі і сыйдуць у адпачынак толькі пасля цырымоніі ўзнагароджання.  Праўда, на гэты раз у праграме ўшанавання адсутнічае адзін ужо звыклы для "сіне-чырвоных" атрыбут. З-за фінансавага крызісу вырашана не ўручаць традыцыйных чэмпіёнскіх пярсцёнкаў.

Кадравых зменаў у клубе пакуль не адбылося. Падрыхтоўку да новага хакейнага года падапечныя Міхаіла Захарава пачнуць у канцы чэрвеня, паведамляе esport.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі