Крыўко фінішавала 10-й у біятлоннай гонцы пераследу ў Оберхофе

Крыўко фінішавала 10-й у біятлоннай гонцы пераследу ў Оберхофе

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко фінішавала 10-й у гонцы пераследу, якая праходзіла ў рамках этапа Кубка свету ў нямецкім Оберхофе. Спартсменка выйшла на старт 5-й, але яе падвяла стральба — чатыры промахі (1+2+0+1). Няўдача ў стральбе стоячы адкінула яе ў канец другога дзясятка, але Крыўко ўсё адно здолела хутка прайсці дыстанцыю і заняць даволі высокае месца.

Іншыя беларускі паказалі тут наступныя вынікі: Дзінара Алімбекава — 27-е месца (1+0+2+0), Ірына Кручынкіна — 29-е (0+1+1+0), Ганна Сола — 39-е (1+2+1+1).

Перамога ў гонцы дасталася італьянскай спартсменцы Лізе Вітоццы, другое месца ў славачкі Анастасіі Кузьміной, а на трэцім месцы прадстаўніца Францыі Анаіс Шэвалье.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі