Вы тут

Крыўды Макея, шпіёны на заводах, гульні з Канстытуцыяй — абмяркуем са Шрайбманам

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Паездка Уладзіміра Макея ў ЗША па насычанасці была далёкай ад “турпаездкі” ў гэтую краіну Святланы Ціханоўскай. Не атрымалася ў міністра замежных спраў Беларусі сустрэцца не тое што з Байдэнам, але нават і з польскім калегам: Збігнеў Рау адмовіўся ад сустрэчы з ім. Затое Макей расказаў пра “лжывыя абвінавачванні Беларусі ў стварэнні міграцыйнага крызісу", паскардзіўся, што ў ААН у нашай краіны не засталося сяброў. І ўсё гэта на фоне пошукаў шпіёнаў на беларускіх заводах, падрыхтоўкі Захадам новага пакету санкцый, пагаршэння адносінаў з Украінай.

Пра што сведчаць вынікі паездкі Макея ў ЗША? “Чысткі на заводах” — калі сістэма пачне “есці сама сябе”? Міграцыйны крызіс — ці не стварае ён праблемы для самой Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.