Крысціна Алігера ўліпла ў гісторыю з амерыканскім гімнам

Падчас выступу на фінале Кубка па амерыканскім футболе (Super Bowl) спявачка пераблытала словы песні, якую яна выконвала. А выконвала яна, між іншым, нацыянальны гімн ЗША – “Сцяг, пасыпаны зоркамі”.

Калі ўлічыць, што фінал Кубка - адно з галоўных падзей года ў Штатах, глядзяць яго мільёны, а ўсім вядома, наколькі патрыятычны народ амерыканцы, можна ўявіць сабе, што тут пачалося.

Самае смешнае, паводле журналістаў Daily Mail, Алігера праспявала няправільна не з-за “дзявочай” памяці (як яна потым сцвярджала), а таму, што менавіта ў такой, няправільнай рэдакцыі тэкст гімна быў прыведзены ў Вікіпедыі. Цікава, што “няправільная” рэдакцыя з'явілася ў Вікіпедыі ўсяго “за некалькі гадзін”, як сцвярджаецца ў артыкуле Daily Mail, да выступу спявачкі.

Пазней тэкст гімна ў Вікіпедыі паправілі, а ў артыкул дадалі некалькі радкоў пра памылку Агілеры. Сама спявачка затым публічна папрасіла прабачэння, заявіўшы, што “згубіла паслядоўнасць” куплетаў, і выказала надзею, што сам дух гімна ў яе ўсё-такі атрымалася перадаць.

Фота: www.kinopoisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі