Вы тут

Крымінальная справа за фільм на Youtube — пераслед за праўду?

Павел Спірын / Еўрарадыё

Фільм відэаблогера Паўла Спірына “Отчим” набраў амаль мільён праглядаў на Youtube. Не менш папулярныя і іншыя яго ролікі. Так, фільм "Грань-2019" за кароткі тэрмін набраў звыш 200 тысяч праглядаў і больш за 1500 каментароў. Але ёсць і іншы бок у такой папулярнасці: супраць Паўла збіраюцца распачаць крымінальную справу.

Якія падставы могуць быць у праваахоўных органаў для крымінальнага пераследу ютуб-блогера? Ці магчыма такое, што Спірын некага абвінаваціў беспадстаўна? Ці гатовы ютуб-блогер пакутаваць за праўду?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер Павел Спірын

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"