Крым плануе адкрыць у Беларусі сваё прадстаўніцтва і гандлёвы дом

Аўтаномная Рэспубліка Крым (Украіна) плануе адкрыць у Беларусі сваё прадстаўніцтва. Пра гэта паведаміла міністр эканомікі аўтаноміі Святлана Вярба.

Паводле яе слоў, плануецца таксама падпісаць двухабковы пратакол па развіцці турызму і адкрыць у Мінску гандлёвы дом Крыма.

Падчас сустрэчы старшыні Савета міністраў аўтаноміі Віктара Плакіды з міністрам гандлю Беларусі Аляксандрам Іванковым абмеркаваны пытанні рэалізацыі раней падпісанага рэгіянальнага пагаднення паміж Крымам і Беларуссю, у тым ліку тыя, што датычацца перасячэння мяжы.

У будучых планах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва таксама аднаўленне летняга абмену студэнтамі і школьнікамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі