“Крумкачы” не згуляюць у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе

“Крумкачы” не згуляюць у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе

“Крумкачы” не згуляюць у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе. 19 сакавіка футбольны арбітраж Беларускай федэрацыі футбола адхіліў заяву клуба, які быў не згодны з рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні. Гэта была апошняя інстанцыя. Што станецца цяпер з “Крумкачамі”, пакуль невядома. Футбольны клуб, які за некалькі гадоў прайшоў шлях ад аматарскага да прафесійнага, ад другой лігі да вышэйшай, утрымаўся ў эліце на два сезоны. Сур’ёзныя фінансавыя праблемы з “Крумкачоў” былі яшчэ летась. Сёлета яны не зніклі, хаця і знайшоўся спонсар з Арменіі. Камітэт па ліцэнзаванні адмовіўся прымаць заяву клуба на атрыманне ліцэнзіі, а таму ён не быў дапушчаны да чэмпіянату. Не дала выніку і апеляцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі