"Крумкачы" маюць тры тыдні, каб пагасіць запазычанасці перад футбалістамі

"Крумкачы" маюць тры тыдні, каб пагасіць запазычанасці перад футбалістамі

Камітэт па статусе і пераходах Беларускай федэрацыі футбола разгледзеў 2 лютага заявы былых футбалістаў клуба "Крумкачы" наконт пагашэння запазычанасцяў.

Федэрацыя футбола вырашыла не ўжываць дадатковае пакаранне да клуба ў выглядзе знятох трох турнірных пунктаў. Падставай стала запэўніванне старшыні праўлення клуба Дзяніса Шунто, што запазычанасці перад футбалістамі будуць пагашаныя да 21 лютага 2018 года.

Разам з тым Федэрацыя пакінула забарону на рэгістрацыю новых футбалістаў у "Крумкачах". 

Калі клуб не пагасіць запазычанасці перад былымі гульцамі ў вызначаны тэрмін, яго могуць усё ж такі пазбавіць турнірных ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі