Крэслы маскоўскага стадыёна "Дынама" бясплатна раздадуць заўзятарам

Заўзятарам маскоўскага футбольнага клуба "Дынама" бясплатна раздадуць пластыкавыя крэслы з трыбун стадыёна "Дынама" у Пятроўскім парку, які 23 лістапада будзе закрыты на рэканструкцыю.
У звароце клуба падкрэсліваецца, што фанатам не варта "разбіраць" стадыён самавольна адразу пасля матчу "Дынама" з "Томью", які адбудзецца сёння. Заўзятараў папярэджваюць, што спробы вынасу крэслаў непасрэдна з трыбун стадыёна будуць перарывацца міліцыяй.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі