Крэмль пракаментаваў прапанову ўвесці беларускіх міратворцаў на Данбас

Крэмль пракаментаваў прапанову ўвесці беларускіх міратворцаў на Данбас

У тэксце мінскіх пагадненняў нічога не гаворыцца пра магчымасць уводу на Данбас беларускіх міратворцаў. Так прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, перадае РІА "Новости". 

На думку прадстаўніка Крамля, пытанне пра міратворцаў у Данбасе мусяць вырашаць самі ўдзельнікі канфлікту.

Як распавядала Еўрарадыё, 26 верасня Лукашэнка сустракаўся з украінскім журналістамі і выказаў гатоўнасць увесці міратворцаў у Данбас і ўзяць пад свой кантроль участак украінска-расійскай мяжы, калі будзе згода бакоў.

"Гэта новая прапанова. Безумоўна, у першую чаргу, трэба разумець стаўленне удзельнікаў канфлікту да такой прапановы. А ўдзельнікамі канфлікту ў дадзеным выпадку з'яўляюцца з аднаго боку Кіеў, а з другога боку — самаабвешчаныя рэспублікі Данбаса. Пакуль мы не ведаем іх стаўленне", — пракаментаваў Пяскоў словы Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі