Ці можа Крэмль абмяняць Медзведчука на абаронцаў Марыупаля?

Марыупаль / Марыупальская гарадская рада
Марыупаль / Марыупальская гарадская рада

Кіраўнік фракцыі ЛДПР у расійскай Дзярждуме Леанід Слуцкі заявіў, што яго словы пра магчымы памен палітыка Віктара Медзведчука на абаронцаў Марыупаля былі выдраны з кантэксту.

“Мы вывучым пытанне магчымасці памену Медзведчука на “азоўцаў”. Не мы — ЛДПР, а тыя людзі ў Маскве, якія маюць такія паўнамоцтвы”, — цытаваў Леаніда Слуцкага “Інтэрфакс”.

Сёння Слуцкі заявіў, што лёс “азоўцаў” павінен развязваць трыбунал.

“Яшчэ раз вытлумачыў для ўсіх някемлівых сваю пазіцыю: азоўцам - толькі трыбунал, ніякіх абменаў!” — сказаў Слуцкі.

Медзвядчук быў затрыманы ва Украіне ў сярэдзіне красавіка. Ён прасіў разгледзець магчымасць памяняць яго на ўкраінскіх ваеннапалонных. З такой жа прапановай выступаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У пятніцу Расія заявіла, што апошнія баевікі "Азова" і іншыя ўкраінскія салдаты здаліся на заводзе “Азоўсталь”, што азначае ўсталяванне поўнага кантролю над Марыупалем з боку акупацыйных войскаў, піша ВВС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі