Краязнаўца Ігара Хмару асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі" і вызвалілі ў зале суда, піша @viasna96. Ён быў за кратамі з 2 жніўня. Яго затрымалі падчас правядзення экскурсіі па Мінску. Хмара размаўляў па-беларуску на вуліцы і прыцягнуў да сябе ўвагу сілавікоў. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Крымінальную справу Ігара Хмары разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Пірожнікава). Яго асудзілі па артыкуле "Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".