Стала вядома, за што затрымалі краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару
![Стала вядома, за што затрымалі краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ich.jpg.webp?itok=FX74zkIs)
Стала вядома, за што затрымалі краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару. Ён размаўляў па-беларуску на вуліцы і прыцягнуў да сябе ўвагу сілавікоў. Пра гэта праваабаронцам расказаў былы вязень Акрэсціна, які знаходзіўся з Хмарам у адной камеры ізалятара.
Ігар Хмара быў затрыманы ўвечары 2 жніўня пасля шпацыру па Мінску. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго пасадзілі ў сіні бус двое міліцыянераў.
Вядома, што апошнім часам падобныя экскурсіі і шпацыры знаходзяцца пад пільнай увагай сілавікоў і іх памочнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.