Кракаўскую кампанію з беларускім кіраўніцтвам аштрафавалі за парушэнне санкцыяў

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Кракаўскую кампанію, якой кіруюць грамадзяне Беларусі, аштрафавалі на 5,5 млн долараў. У 2022–2023 гадах яна займалася пастаўкамі люксавых аўто ў Расію ў абыход санкцый, піша Infotrans Media Belarus.

Для гэтага выкарыстоўвалася схема фіктыўнага транзіту. Аўтамабілі фактычна заставаліся ў Расіі, але ў дакументах указваліся іншыя пункты прызначэння. Машыны дастаўлялі праз Польшчу, Літву і Беларусь.

Штраф выпісала польская падатковая. Гэта адзін з самых буйных штрафаў за парушэнне санкцый, уведзеных пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Экспарт люксавых аўтамабіляў (коштам больш за 50 тыс. долараў) з Еўрасаюза ў Расію забаранілі з сакавіка 2022-га. Праз два гады санкцыі распаўсюдзілі і на Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.