Кракадзілы, бегемоты, мядзведзі і львы на вуліцах Тбілісі (фота, відэа)

Падчас паводкі ў Тбілісі моцна пацярпеў гарадскі заапарк. Частка жывёл, якія знаходзіліся пад адкрытым небам, выплылі. Большасць тых, якія былі ў клетках, загінулі. Выбірацца жывёлам дапамаглі супрацоўнікі заапарка.

Падлічыць дакладную колькасць жывёл, якія збеглі, складана, але вядома, што на вуліцы горада вырваліся 6 тыграў, 7 мядзведзяў, 13 ваўкоў, гіена, пантэра, бегемот, кракадзіл і леў. Драпежнікі блукалі па жылых раёнах. Сацсеткі напоўніліся здымкамі кракадзіла, мядзведзяў, тыграў каля пад’ездаў шматкватэрных дамоў. А ваўкі праніклі на тэрыторыю дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Спецназ у выніку іх застрэліў. Таксама былі леў і адна гіена. Бегемота падстрэлілі транквілізатарам і паўсоннага адвялі ў заапарк.

Супрацоўнікі тбіліскага заапарка абураныя тым, што жывёлаў адстрэльвалі. Яго дырэктар Зураб Гурыелідзэ заявіў, што патрабуе тлумачэнняў ад вайскоўцаў, якія зладзілі забойствы драпежнікаў-уцекачоў. Пачаты збор подпісаў з патрабаваннем растлумачыць дзеянні спецназа.

“Я ведаю дакладна, што загаду забіваць не было, проста некаторыя асобы перавысілі свае паўнамоцтвы”, ― сказаў Гурыелідзе “Інтэрфаксу”.

Дрэсіроўшчык Віктар Яраслаўцаў перакананы, што, у прынцыпе, ніхто з жывёл не нападаў бы на чалавека.

"Ані тыгры, ані львы не кінуцца на чалавека, калі яны не вельмі галодныя. І далёка не сыдуць, бо яны прывыклі да жыцця ў няволі. Гіена таксама не небяспечная, яна заб'ецца куды-небудзь у кут і будзе там сядзець. Ды і мядзведзь, калі блізка да яго не падыходзіць, не зверне ўвагу на чалавека. Галоўнае ― людзям не панікаваць", ― тлумачыць дрэсіроўшчык, расійскаму выданню МК.

Фота: АРtwitter.com/obozrevatel_ua, twitter.com/yasharhuseyn, ЕРА, facebook.com/olegsandro.panfilov, paata.ge.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі