Вы тут

Краіны ЕАЭС не дамовіліся пра тарыфы на транзіт энерганосьбітаў

БЕЛТА

Тарыфы на транзіт энерганосьбітаў застаюцца няўзгодненым пытаннем паміж краінамі ЕАЭС. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў прэм'ер-міністр нашай краіны Сяргей Румас.

Па яго словах, краіны Еўразійскага эканамічнага саюза цяпер працуюць над праектам стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. Румас дадаў, што ўзгадніць не ўдаецца пакуль два пытанні — абодва яны датычаць тарыфаў на прапампоўку энерганосьбітаў. Калі іх не ўдасца ўзгадніць на ўзроўні прэм'ераў, то пытанні будуць вырашацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. 

Аднак нявырашанасць гэтых пытанняў не замінае падпісваць дакументы па еўразійскай інтэграцыі, лічыць кіраўнік урада. 

11 сакавіка ў Маскве Сяргей Румас правёў перамовы з кіраўніком расійскага ўрада Міхаілам Мішусціным

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.