Краіны Балтыі заклікаюць увесь ЕС увесці транзітныя санкцыі супраць Беларусі

Краіны Балтыі звычайна настроеныя больш рашуча ў адрозненне ад партнёраў па ЕС / Еўрарадыё
Краіны Балтыі звычайна настроеныя больш рашуча ў адрозненне ад партнёраў па ЕС / Еўрарадыё

 

Усе краіны ЕС павінны прыпыніць транзіт беларускіх нафтапрадуктаў, як Эстонія, лічаць прэм'ер-міністры Літвы і Латвіі. Такія санкцыі будуць найбольш эфектыўнымі і справядлівымі, адзначаюць палітыкі.

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шымонітэ падкрэсліла, што такія меры прынятыя Літвой яшчэ да сектаральных санкцый ЕС.

Толькі ў такім выпадку можна было б дамагчыся найлепшага эфекту і стварыць як мага менш умоў для тых, хто шукае выключэнні ці нейкія шчыліны, праз якія можна абыйсці санкцыі, — кажа Шымонітэ.

Прэм'ер Латвіі Крыш'яніс Карыньш падтрымлівае ідэю агульных санкцый, але падкрэслівае, што нацыянальныя таксама будуць абмяркоўвацца.

...мы, тры балтыйскія дзяржавы, ужо прапанавалі ўвесці санкцыі ва ўсім ЕЗ, што выключыць магчымасць таго, што хтосьці паспрабуе законна абысці санкцыі асобнай краіны, — кажа Карыньш.

Эстонія наважыла ўвесці санкцыі аб прыпыненні транзіту беларускіх нафтапрадуктаў 3 лютага. Гэта адбылося пасля публікацыі групы журналістаў аб тым, што з дапамогай транзіту праз Эстонію беларускі бок абыходзіў санкцыі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі