Краіны Балтыі ўнясуць у "чорны спіс" яшчэ 118 прадстаўнікоў беларускага рэжыму

Краіны Балтыі ўнясуць у "чорны спіс" яшчэ 118 прадстаўнікоў беларускага рэжыму

Літва, Латвія і Эстонія распрацавалі новы пакет нацыянальных і рэгіянальных санкцый супраць беларускага рэжыму. 25 сакавіка будзе абнародаваны "чорны спіс", у які ўвайшлі яшчэ 118 прыхільнікаў рэжыму. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Літвы па выніках сустрэчы Гітанаса Наўседы са Святланай Ціханоўскай.

У гонар беларускага Дня Волі Наўседа быў са значком, дзе спалучаныя колеры літоўскага дзяржаўнага сцяга і беларускага бел-чырвона-белага.

Падчас сустрэчы Наўседа і Ціханоўская абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, планы Каардынацыйнай Рады і ўвядзенне новых санкцый супраць беларускага рэжыму.

Наўседа запэўніў, што Літва разам з краінамі Еўрасаюза працягне працу па вызваленні палітвязняў, спыненні рэпрэсій і правядзенні дэмакратычных выбараў. Санкцыі скіраваныя найперш на вызваленне палітычных зняволеных. 

Нагадаем, пасля жнівеньскіх выбараў 2020 года Еўрасаюз увёў тры пакеты санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і прапагандыстаў. Акрамя таго, краіны Балтыі ўвялі нацыянальныя "чорныя спісы", значна шырэйшыя за адпаведныя спісы ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі