Вы тут

Краіна Сальвадор першай у свеце легалізуе біткоін

Таблічка ў Сальвадоры з надпісам аб тым, што тут прымаюць біткоін / Reuters

Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле заявіў, што біткоін можа стаць афіцыйным плацежным сродкам у краіне. Адпаведны законапраект кіраўнік Сальвадора збіраецца ўнесці ў Кангрэс на наступным тыдні.

Так адносна невялікая краіна ў Цэнтральнай Амерыцы стане першай у свеце, дзе звыклыя грошы заменіць крыптавалюта.

У Сальвадоры ўжо ёсць адна з самых прагрэсіўных у свеце біткоін-супольнасцяў. Гэта праект Bitcoin Beach ў вёсцы Эль-Зантэ. Крыптаэнтузіясты і мясцовыя жыхары ствараюць замкнёную эканоміку, дзе замест звычайных грошай выкарыстоўваецца біткоін.

 

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.