Кожны тыдзень са Свіслачы дастаюць 15 тон бытавых адкідаў

Кожны тыдзень з ракі Свіслач прыбіральшчыкі дастаюць каля 15 тон бытавых адкідаў, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Па-ранейшаму на дне ракі знаходзяць вялікую колькасць піўных пляшак. Забарона на распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах, якую ўвялі сёлета ў лютым, не зрабіла галоўную раку сталіцы чысцейшай. Бляшаныя, пластыкавыя, шкляныя бутэлькі сустракаюцца на розных участках Свіслачы — як у цэнтры гораду, так і на ўскрайках, адзначаюць спецыялісты прадпрыемства “Мінсквадаканал”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі