Кожны сёмы на Салігоршчыне — хранічны алкаголік

Колькасць жыхароў Салігоршчыны, якія стаяць на ўліку праз празмернае ўжыванне алкагольных напояў, дасягнула амаль 5 тысяч. З іх палова — з дыягназам “хранічны алкагалізм”. Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе падобныя статыстычныя звесткі памнажаць у 10 разоў. Сайт “Белорусские региональные новости” паведамляе, што ў Салігорску тэмп росту алкагалізму складае 7-8% за год. Групы рызыкі тут — жанчыны і падлеткі. На дыспансерным уліку ў Салігорскім рэгіёне знаходзіцца 463 жанчыны-алкагалічкі, а таксама 263 жанчыны і 270 падлеткаў з дыягназам “бытавое п'янства”.

У стане алкагольнага ап'янення за першае паўгоддзе 2009 года па лініі крымінальнага вышуку здзейснена 161 злачынства. За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане затрымана 230 кіроўцаў. У медвыцвярэзніку пабывала 7 з паловай сотняў чалавек.

Па сведчаннях мясцовых жыхароў, ад самага адкрыцця ля салігорскіх крамаў п'юць і выпрошваюць грошы ў мінакоў беспрацоўныя. Апоўдзень шмат хто з іх ужо ляжыць нападпітку. Найлепш карыстаецца попытам танная гарэлка і пладова-ягаднае віно — іх набываюць нават заможныя шахцёры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі