Котаў: самім рабіць свой выбар і адказваць за яго і сябе — такая мая ідэя

Котаў: самім рабіць свой выбар і адказваць за яго і сябе — такая мая ідэя

9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — адказны за знешнюю палітыку і гандаль Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Котаў.


Беларусы павінны прыняць, што яны — адметныя і яны заслугоўваюць таго, каб самім рабіць свой выбар і адказваць за саміх сябе. Менавіта гэта стане тым падмуркам, які дазволіць беларусам шукаць нацыянальную ідэю ў мінулым. Адно: мы мусім зразумець, што гісторыя нашай нацыі значна шырэйшая за межы сучаснай Беларусі і большая за 30 гадоў існавання сучаснай незалежнай Беларусі, перакананы Анатоль Котаў.


Пра тое, чаму ў Адміністрацыі прэзідэнта так і не атрымалася сфармуляваць нацыянальную ідэю і ці хацелі там гэтага насамрэч, ці ёсць у беларускага рэжыму хоць нешта нацыянальнае і якое значэнне для будучыні Беларусі мае веданне гісторыі нашага народу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Анатолем Котавым

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі