Кот Лары захавае пасаду “афіцыйнага мышалова” ў брытанскім урадзе

Кот Лары захавае пасаду “афіцыйнага мышалова” ў брытанскім урадзе

Кот Лары, галоўны мышалоў рэзідэнцыі брытанскіх прэм’ер-міністраў застанецца жыць на Даўнінг-стрыт пасля адстаўкі Дэвіда Кэмерана. Гэтага пухнатага звярка пяць гадоў таму ўзялі з прытулку для бяздомных жывёл і пасялілі ў кватэры кіраўніка ўраду, перадае ВВС.

Лары — не просты кот. Ён займае афіцыйную пасаду мышалова і з’яўляецца дзяржаўным службоўцам, таму сям’я экс-прэм’ера Дэвіда Кэмерана не можа забраць яго з сабой. Таму кот застанецца лавіць мышэй пры новым прэм’еры Тэрэзе Мэй.

Гэта не адзіны кот-чыноўнік у брытанскім урадзе. Напрыклад, свайго афіцыйнага мышалова мае МЗС Злучанага Каралеўства. Кот Палмерстан жыве таксама на Даўнінг-стрыт і час ад часу высвятляе адносіны з Лары. Адзін з такіх канфліктаў здарыўся літаральна гэтымі днямі.

Старадаўнія ўрадавыя будынкі ў Лондане церпяць ад мышэй і пацукоў, таму прысутнасць катоў у іх жыццёва неабходная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі