Вы тут

Кошты на бензін і дызпаліва выраслі яшчэ на капейку

Фота: newsline.by

Кошты на бензін і дызельнае паліва ў Беларусі ўзраслі яшчэ на 1 капейку. Як паведамляе прэс-служба канцэрну “Белнафтахім”, з 10 сакавіка цэны такія: АІ-92-Л5-Еўра — 1,46 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,57 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,78 рубля, ДП — 1,57 рубля.

За гэты год кошты на маторнае паліва змяняюцца ў Беларусі ў трэці раз. Апошнім разам гэта было тыдзень таму, 3 сакавіка — іх таксама ўзнялі на 1 капейку.

Раней “Белнафтахім” тлумачыў гэта неабходнасцю кампенсаваць выдаткі айчынных НПЗ на вытворчасць паліва і хуткім ростам сусветных коштаў на сырую нафту.