Кошт жылля ў Мінску — 1.366 долара за квадратны метр

Кошты на кватэры на другасным рынку жылля ў Мінску працягваюць зніжацца, паведамляе БелаПАН са спасылкай на аналітычны цэнтр realt.by. Гэта характэрная тэндэнцыя для апошніх трох месяцаў. За тыдзень з 7 па 14 чэрвеня кватэры на другасным рынку патаннелі ў сярэднім на 0,8%. Цяпер квадратны метр каштуе 1.366 долараў. Найбольш таннеюць двухпакаёўкі.
 
У новых толькі што пабудаваных дамах кватэры прапануюць па камерцыйных цэнах — ад 700 да 3000 долараў за метр. А вось для тых, хто выбірае далявое будаўніцтва, кошт квадратнага метру жылля будзе ў сярэднім 1.281 долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі