Корпус рэактара, ад якога адмовілася БелАЭС, перададуць Балтыйскай АЭС

Корпус рэактара, ад якога адмовілася БелАЭС, перададуць Балтыйскай АЭС

Канцэрн "Расэнергаатам" набудзе ў кампаніі "Атамбудэкспарт" абсталяванне, зробленае для першага энергаблока Беларускай АЭС. Гэтае абсталяванне плануецца перадаць на будаўніцтва Балтыйскай АЭС у Калінінградскай вобласці, паведамляе interfax.by.

У ліку гэтага абсталявання называецца і корпус першага рэактара, ад якога Беларусь адмовілася пасля скандала з яго падзеннем з вышыні.

Як паведамлялася раней, здарэнне з корпусам першага рэактара Беларускай АЭС адбылося ў ноч на 10 ліпеня 2016 года. Пры яго перамяшчэнні на вышыні некалькіх метраў груз саслізнуў са стропаў і, як казалі прадстаўнікі АЭС, дакрануўся да зямлі. Расійскія будаўнікі БелАЭС заяўлялі, што пры інцыдэнце корпус не атрымаў ніякіх сур'ёзных пашкоджанняў. 

Аднак беларускі бок адмовіўся ад гэтага абсталявання. "Расатам" пагадзіўся памяняць корпус, але папярэдзіў, што гэтая замена запаволіць увод блока ў дзеянне. У выніку ўвод першага блока БелАЭС быў перанесены з 2018 на 2019 год.

Будаўніцтва Балтыйскай АЭС цяпер замарожанае ў сувязі з пошукам інвестараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі