Korn прэзентавалі першы сінгл з новага альбома (слухаць)

Амерыканскія ню-металісты Korn паказалі відэа на песню “Never Never”, якая стала першым сінглам з будучага альбома каманды.

Адзінаццатая студыйная пласцінка каманды “The Paradigm Shift” будзе прэзентаваная 8-га кастрычніка. Яе прадзюсаваннем займаўся Дон Гілмар, вядомы па працы з Pearl Jam, Linkin Park, Bullet For My Valentine, Lacuna Coil і іншымі зоркамі цяжкай музыкі.

The Paradigm Shift” стане першым рэлізам Korn пасля вяртання гітарыста Браяна “Хэда” Уэлша, які сыходзіў з гурта па рэлігійных прычынах.
 

Фота: korn.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі