Корабаў затрымаецца ў "Тампе" як мінімум да канца тыдня

Пакуль што адзіным беларусам у НХЛ застаецца гулец "Вашынгтона" Міхаіл Грабоўскі. Але Дзмітрый Корабаў захоўвае магчымасць скласці яму кампанію на гэты сезон. Ён знаходзіцца ў ліку 36 прэтэндэнтаў на месца ў асноўным складзе каманды “Tampa Bay Lightning”. 13 з іх перад стартам сезона давядзецца адсеяць, паведамляе “Прессбол”.

Увечары 26 верасня (па беларускім часе — глыбока ўночы) “Тампа” правяла першы з двух перадсязонных спарынгаў супраць “Florida Panthers”. “Маланкі” перамаглі з лікам 3:2, але Корабаў не здолеў забіць ці аддаць выніковую перадачу.

Наступная гульня “Тампы” ізноў супраць “Флорыды”, у суботу. Галоўны трэнер "маланак" Джон Купер адзначыў, што ў гэтай гульні выпусціць “жалезных” гульцоў асновы, а таксама тых хакеістаў, якія заслужылі апошні шанец, каб праявіць сябе.

Фота: belarushockey.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі