Вы тут

Конкурс "Заспявай" распачынае чацвёрты сезон і змяняе фармат

Фота: studlive.by

Партал Tuzin.fm разам з фондам "Вяртанне" і кампаніяй "Будзьма беларусамі" абвяшчаюць чацвёрты сезон конкурсу "Заспявай" для выканаўцаў ад 18 да 30 гадоў. Сёлета ён пройдзе ў новым фармаце і толькі ў адной намінацыі — "Спяваная паэзія". Удзельнікам прапануецца абраць верш сучаснага паэта (за апошнія 30 гадоў) і праспяваць яго на сваю музыку.

"З усіх пададзеных заяваў журы конкурсу адбярэ чатырох фіналістаў. Кожнага з іх будзе падтрымліваць свой ментар, з якім выканаўцы разам пройдуць такі шлях: навучальная сесія з лекцыямі, майстар-класамі ды практычнымі заняткамі, дапрацоўка конкурснай песні ў студыі і выпускны канцэрт, — распавядае прадзюсар "Заспявай" Сяргей Будкін. — Па выніку ўсіх гэтых этапаў будзе названы пераможца. Ён атрымае грашовы прыз для рэалізацыі далейшых творчых задумаў, а рэжысёр Арцём Лобач здыме на яго песню кліп".

 

Аўдыё песень пераможцаў і лаўрэатаў "Заспявай"

Арганізатары кажуць, што з дапамогай конкурсу імкнуцца адкрыць для маладых музыкаў свет беларускай сучаснай паэзіі ды паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песнямі. Заявы на конкурс прымаюцца да 1 траўня 2017 году ўключна на мэйл [email protected] з пазнакай “Заява на конкурс-2017”. Падрабязней пра ўмовы ― на старонцы арганізатараў.

Пераможцамі папярэдніх конкурсаў станавіліся Віталь Варанко, гурты Navi, Pauline, Leibonik і трыа Дзмітрый Нікановіч, Вольга Сацюк, Мікіта Найдзёнаў.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі