“Коммерсант”: У Дэбальцаве ваявалі прафесійныя расійскія вайскоўцы

Захоп украінскага Дэбальцава адбываўся з удзелам прафесійных расійскіх вайскоўцаў. Пра гэта піша газета “Коммерсант”. Яе аўтар, журналіст Ілля Барабанаў, прыводзіць у якасці прыкладу гісторыі чатырох вайскоўцаў ва ўзросце ад 20 да 23 год, якія раней служылі ў адной з асобных мотастралковых брыгад па кантракце.

“Але два-тры тыдні таму усё змянілася, і вось ужо двое таварышаў без знакаў адрознення абдымаюцца на адной з плошчаў Горлаўкі, іншы ў той жа сацыяльнай сетцы размяшчае фотаздымак, дзе трое маладых людзей сядзяць на бране недзе на дарозе на Дэбальцава”, — піша Барабанаў.

Паводле звестак выдання, гэтыя салдаты трапілі на вайну пасля 20 студзеня, калі на Данбасе аднавіліся актыўныя баявыя дзеянні. Перад гэтым яны напісалі рапарты пра звальненне. Расіяне ехалі на ўсход Украіны не падраздзяленнямі, а групамі па тры чалавекі, а на месцах іх размяркоўвалі па розных падраздзяленнях войска “ДНР”.

“Логіка ваенных дзеянняў у апошнія месяцы даволі простая: на выкананне баявых заданняў з боку ці то самаабвешчаных рэспублік, ці то “асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей” (як напісана ў Мінскім пагадненні) выязджаюць тыя, хто сапраўды ўмее ваяваць. Яны вырашаюць пастаўленую задачу і адыходзяць, а ў заняты імі населены пункт, у камендатуры і блокпасты сустракаць журналістаў заступаюць ужо мясцовыя апалчэнцы, якія з гатовасцю распавядаюць пра сваё шахцёрскае мінулае”, — піша “Коммерсант”.

Як адзначае выданне, адпраўка расійскіх ваенных на Данбас адбываецца не толькі са згоды ваеннага кіраўніцтва, але і пры яго актыўнай агітацыі. Ён дапусціў, што такая агітацыя можа аднавіцца, калі сепаратысты вырашаць і надалей захопліваць гарады, напрыклад — Марыупаль.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі