"Коммерсант" піша пра кароткую спадніцу памочніцы Лукашэнкі (фота)

"Коммерсант" піша пра кароткую спадніцу памочніцы Лукашэнкі (фота)

Расійская газета "Коммерсант" зрабіла рэпартаж пра перамовы ў Маскве Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У ім спецкарэспандэнт расійскага выдання Андрэй Калеснікаў шмат увагі надаў "памочніцы беларускага кіраўніка". Гэта — Дар'я Шманай, кіраўніца службы пратакола.

"Калі цалкам сфармаваўся пул членаў расійскай дэлегацыі на чале з Сяргеем Лаўровым і калі падышлі беларускія перагаворшчыкі, да століка, за якім павінен быў сядзець Аляксандр Лукашэнка, падышла яго маладая памочніца: ці каб памяняць ручку, ці каб, па больш познім версіях, пакласці паперы, — піша Калеснікаў. — Але так, спадніца, вядома, была караткаватая... Ці апынулася... Але вышэйшым расійскім дзяржаўным чыноўнікам стала прыкра, па-мойму, не з-за гэтага, а перш за ўсё з-за таго, што дзяўчына апынулася тварам да iх. У рэшце рэшт хіба дрэнна, што яны паказвалі сябе цяпер такімі жывымі людзьмі, нават ажыўлена каментавалі паміж сабой сітуацыю, якая склалася (на мой мімалётны погляд, амаль напалову) і, здаецца, раўніва ставіліся да беларускіх калегаў, якія апынуліся ў больш выйгрышным становішчы, у той час як гэтыя калегі заставаліся да яе дэманстратыўна абыякавымі (яны нібы намякалі на тое, што яшчэ і не такое бачылі)".

Як вядома, Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра яшчэ адну сустрэчу ў 2018 годзе. Было заяўлена пра стварэнне працоўнай групы "па інтэграцыі і вырашэнні пытанняў".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі