Коля Лукашэнка адвёз у дом-інтэрнат кавуны, мёд і лаўкі
![Агульны здымак у доме-інтэрнаце / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_91e4604f4942e85b432587430055e599_571210.jpg.webp?itok=_HxWr4Al)
Агульны здымак у доме-інтэрнаце / БЕЛТА
Мікалай Лукашэнка наведаў дом-інтэрнат у Мінску. У паездцы яго суправаджалі прэс-сакратар Наталля Эйсмант, кіраўнік Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў і тэлевядоўца Рыгор Азаронак, перадае БЕЛТА.
Пажылыя людзі атрымалі ад малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі 2,5 тоны кавуноў і іншую сельгаспрадукцыю з Александрыі, уключаючы 570 слоічкаў мёду і варэння.
Акрамя таго, у дом-інтэрнат дастаўлена медыцынскае абсталяванне і лекі, а таксама дзесяць лавак для добраўпарадкавання тэрыторыі.
Візіцёры пілі гарбату ўпрыкуску з піражкамі і тортамі, слухалі гісторыі ветэранаў.
Усяго ў доме-інтэрнаце цяпер жыве 362 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.