Колькі заплацяць за час на бальнічным? Парадак налічэнняў змяняецца

Бальнічны ў Беларусі
Бальнічны ў Беларусі

З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі змяняецца парадак налічэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці, а таксама па цяжарнасці і родах. Вось асноўныя змены ў тым, што тычыцца бальнічных.

Для вылічэння сум бальнічных пачнуць улічваць усе выплаты, па якіх налічваюцца ўзносаў на сацыяльнае страхаванне. І па асноўным месцы працы, і па сумяшчальніцтве.

Але пры гэтым калі ў адным месцы чалавек пайшоў на бальнічны, а ў іншым працягваў працаваць — лісток часовай непрацаздольнасці яму будзе ўвогуле не аплачаны, бо "фактычна не здарылася поўнай страты даходу".

З новага года для вызначэння выплат па бальнічным будуць вывучаць 18-месячны перыяд занятасці да квартала, калі чалавек захварэў. Прастоі, ініцыяваныя наймальнікам, і адпачынкі за свой кошт улічвацца не будуць.

Мінімальны памер бальнічнага з 1 студзеня будзе роўны не палове бюджэту пражытачнага мінімуму, як цяпер, а мінімальнаму заробку. А для тых, каму выплаты разлічваюцца з улікам сярэднядзённага працоўнага даходу, пры страхавым стажы ад 10 гадоў з першага дня бальнічнага кампенсуюць 100% заробку. Калі стажу менш — 80%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі