Вы тут

Колькасць затрыманых нелегальных мігрантаў у Літве зноў вырасла

Затрыманая група нелегальных мігрантаў / pasienis.lt

Колькасць затрыманых нелегальных мігрантаў у Літве зноў вырасла. Як паведамляе pasienis.lt, за апошнія суткі іх 137, напярэдадні было 118. А ў аўторак быў рэкорд — 171 чалавек.

Агулам затрыманыя з пачатку года 3282 нелегальныя мігранты (у 40 разоў больш, чым летась). 2111 з іх — грамадзяне Іраку. Большасць з затрыманых у апошнія суткі (106 з 137) таксама назваліся іракцамі.

Літва вінаваціць афіцыйны Мінск у гібрыднай агрэсіі і чакае падтрымкі ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.