Вы тут

Колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 наблізілася да 40 тысяч

Колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 наблізілася да 40 тысяч

Па стане на 28 траўня ў Беларусі зарэгістравана 39 858 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 902 выпадкі болей, чым суткі таму. 

219 пацыентаў з COVID-19 памерлі (+5). 

Вылечыліся і былі выпісаныя 16 660 пацыентаў (+732).

За ўвесь час пандэміі ў Беларусі было зроблена 499 249 тэстаў (+13 715).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.