Вы тут

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 13 мільёнаў

"Самаізаляцыя" / Reuters

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце складае ўжо 13,2 млн. Памерлі 575,6 тысячы чалавек. Паправіліся 7,7 млн.

Эпіцэнтр пандэміі каранавіруса па-ранейшаму знаходзіцца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У ЗША заразіліся 3,4 млн, памерлі больш за 138 тысяч. Беларусь у спісе на 29-м месцы — больш за 65 тысяч выпадкаў і 468 ахвяр (звесткі на 13 ліпеня).

Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што не ўсе краіны прымаюць правільныя захады па барацьбе з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.