Колькасць уцекачоў у свеце ўпершыню перавысіла 100 мільёнаў чалавек

Колькасць уцекачоў у свеце ўпершыню перавысіла 100 мільёнаў чалавек. Як заявілі эксперты ААН, адным з каталізатараў такога скачка стала расійская агрэсія супраць Украіны. Мяркуецца, што ад пачатку канфлікту сталі ўцекачамі больш за 14 млн украінцаў. Каля 6 мільёнаў з іх пакінулі краіну (у асноўным выехалі ў краіны ЕС), іншыя сталі ўнутрана перамешчанымі асобамі — выехалі са сваіх рэгіёнаў Украіны.

Колькасць уцекачоў у свеце ўжо перавышае 1% насельніцтва Зямлі.

На мяжы Украіны з Польшчай / twitter.com/Straz_Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.