Колькасць палітвязняў вырасла да 661 чалавека

Колькасць палітвязняў вырасла да 661 чалавека

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек. Такім чынам, агульная колькасць палітвязняў на сёння вырасла да 661 чалавека.

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", статус палітвязня атрымалі Андрэй Крылоў і Сяргей Купрэшын

Андрэй Крылоў асуджаны на пяць гадоў па абвінавачанні ў закліках да ўдзелу ў масавых беспарадках. Падставай было паведамленне ў тэлеграм-чаце. Мужчына не прызнаў сваю віну, прывёў довады на карысць сваёй невінаватасці і неабгрунтаванасці абвінавачвання.

Сяргей Купрэшын асуджаны на тры гады. Яго прызналі вінаватым у абразе службовых асобаў і захоўванні пораху пасля пазбаўлення дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі. 

Праваабаронцы патрабуюць перагледзець прысуды і гаратнаваць справядлівы разгляд спраў, неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Lawtrend, Беларускі дом правоў чалавекі імя Барыса Звозскава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі