Колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла да 1448 чалавек

У Беларусі вырасла колькасць палітвязняў / pixabay.com
У Беларусі вырасла колькасць палітвязняў / pixabay.com

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек. Гэта Анатоль Пугач, Дзяніс Хаўханаў, Анатоль Лявонік, Павел Свірбутовіч, Андрей Мацонка, Данііл Заяц, Мікалай Кароль, Сяргей Аўдзееў, Алег Юшкевіч, Васіль Троцкі, Анатоль Цепцікаў, Міхаіл Кухарчук, Людміла Коган, Міхаіл Карпешка, Максім Зайцаў.

Амаль усіх іх пераследуюць па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі ці паклёпе на яго.

Праваабаронцы заклікаюць вызваліць палітвязняў і дэкрыміналізаваць артыкулы, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў.

На сёння ў Беларусі 1448 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі