Колькасць хворых на свіны грып павялічылася да 3,5 тыс. чалавек

Амаль да 1000 чалавек павялічылася за апошнія суткі колькасць хворых на свіны грып у свеце. На раніцу 9 траўня было зафіксавана 3440 выпадкаў заражэння вірусам А (H1N1) ў 29 краінах.  Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у Мексіцы налічваецца 1364 выпадкаў захворвання, там памерлі 45 чалавек, крыху менш хворых — у ЗША, у гэтай краіне памерлі 2 чалавекі.   
Сярод краін-суседак Беларусі лабараторна пацверджаны выпадак заражэння вірусам зафіксаваны толькі ў Польшчы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі