Колькасць ахвяр падчас крушэння цягніка ў Індыі дасягнула 133 чалавек

Колькасць ахвяр падчас крушэння цягніка ў Індыі дасягнула 133 чалавек

Колькасць ахвяр падчас крушэння пасажырскага цягніка ў Індыі дасягнула 133 чалавек, сотні атрымалі траўмы, інфармуе ria.ru. Трагічнае здарэнне адбылося каля горада Канпур у штаце Утар-Прадэш у ноч на нядзелю, 20 лістапада. Апазнаныя целы 80 чалавек, усе яны з'яўляюцца грамадзянамі Індыі.

Мяркуецца, што прычынай аварыі магла стаць паломка адной з рэек. Таксама не выключаецца, што здарэнне адбылося з-за перагружанасці цягніка — замест тысячы пасажыраў у ім магло знаходзіцца да 1700 чалавек.

Колькасць ахвяр падчас крушэння цягніка ў Індыі дасягнула 133 чалавек
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі