Ключавое слова — "бяспека": Байдэн і Зяленскі пачалі перамовы

Ключавое слова — "бяспека": Байдэн і Зяленскі пачалі перамовы

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пачаў перамовы з украінскім лідэрам Уладзімірам Зяленскім, які напярэдадні прыбыў з візітам у Вашынгтон, паведамляе "Камерсантъ".

"Пачынаем важныя перамовы з Джо Байдэнам. На парадку дня — бяспека, у тым ліку энэргетычная, абнаўленне стратэгічнага партнёрства. Дзякую прэзідэнту ЗША за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і дапамогу ў супрацьдзеянні агрэсіі РФ. Разам рухацца наперад па шляху інтэграцыі ў ЕС і НАТО", — напісаў Зяленскі у сваім Twitter.

Байдэн мае намер абмеркаваць з Зяленскім сітуацыю ў Данбасе, Крым, бяспеку ў рэгіёне Чорнага мора, а таксама меры падтрымкі Украіны для яе поўнай еўраінтэграцыі.

Амерыканскі прэзідэнт запэўніў, што ЗША застаюцца адданыя суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напярэдадні бакі падпісалі пагадненне аб абаронным партнёрстве і дамовіліся аб лініі абароненай сувязі паміж дзвюма краінамі.

Сумесная прэс-канферэнцыя пасля перамоваў не плануецца.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі