Клуб Аляксандра Глеба стаў найбагацейшым у Вялікабрытаніі

У панядзелак кіраўніцтва "Арсенала", лідэра англійскай прэм’ер-лігі, апублікавала прыбыткі клуба за мінулы год. З 1 чэрвеня 2006 года па 31 траўня 2007 года прыбыткі футбольнага клуба выраслі на 274% або 51,2 мільёна брытанскіх фунтаў, а яго грашовы абарот за гэты перыяд перавысіў мяжу ў 200 мільёнаў фунтаў, паведамляе Press Association.

На думку экспертаў, па сваіх фінансавых магчымасцях "Арсенал" практычна зраўняўся з мадрыдскім "Рэалам", чый гадавы абарот ў сезоне-2005/06 вымяраўся сумай у раёне 202 мільёнаў фунтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі